№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Туркменія створыць часопіс замежнай літаратуры на роднай мове

20 жніўня 2010

Туркменія створыць часопіс замежнай літаратуры на роднай мове
Туркменскі прэзідэнт Гурбангулы Бердымухамедаў на нарадзе, прысвечанай развіццю культуры і СМІ, даручыў ураду краіны стварыць часопіс "Сусветная літаратура" на туркменскай мове. Па словах кіраўніка дзяржавы, у новым выданні неабходна друкаваць творы сусветнай літаратурнай класікі, перакладзенай на туркменскую мову. На думку Бердымухамедава, гэта перш за ўсё неабходна туркменскай моладзі.

Туркменскае тэлебачанне не паведамляе, з якога часу, з якой перыядычнасцю і ў якім фармаце будзе выдавацца новы часопіс.

Замежная літаратура ў Туркменіі пасля распаду СССР, за рэдкім выключэннем, не перакладалася і не выдавалася. Першы прэзідэнт Туркменіі Сапармурат Ніязаў лічыў, што ўсе духоўныя запатрабаванні нацыі ў стане задаволіць яго гістарычна-філасофскае сачыненне "Рухнама" ("Трактат аб духоўнасці") і некалькі яго паэтычных зборнікаў. Калі ў лютым 2007 прэзідэнтам стаў Бердымухамедаў, у краіну вярнуліся опернае і цыркавое мастацтва, агульнапрынятыя назвы дзён тыдня і месяцаў году, Акадэмія навук, творы літаратуры і кіно савецкага перыяду, якія ў эпоху Туркменбашы лічыліся непатрэбнымі народу.

У гэтым кантэксце, лічаць назіральнікі, выданне твораў сусветнай літаратуры ў Туркменіі мае вялікае значэнне для інтэграцыі краіны ў сусветную культурную прастору.
паводле rian.ru

Чытайце таксама

387