Знайшлі “знішчаную” п’есу аўтара “Сірано дэ Бержэрака”
31 ліпеня 2009
Дзеянне п’есы адбываецца ў парыжскім Музеі мадам Цюсо. Героі, удаючы васкавыя фігуры, раптам высокваюць, каб спакушаць жанчынаў-наведніцаў музею. Яны шукаюць любоўныя лісты, схаваныя ў крамнай шыльдзе ў выглядзе чырвонай пальчаткі.
Крытыкі называлі п’есу “непрыстойнай”. У адной са сцэнаў актрыса з’яўляецца перад гледачамі ў “кароткай спадніцы і гарсэце”, а ў другой мужчыны – толькі ў споднім.
Пры канцы чацвертага акту “ў тэатры не засталося нікога”, – пісала пра п’есу Le Figaro ў той час.
Пасля вялікага поспеху “Сірано дэ Бержэрака” Эдмон Растан, адчуваючы ганьбу за гэтую сваю няўдачу, знішчыў усе магчымыя копіі твора, а таксама заплаціў дырэктару тэатру, каб п’еса больш ніколі не была пастаўленая на сцэне. Але адна-адзіная копія засталася. Менавіта яе праз больш чым стагоддзе прафесар Фур’е знайшоў у архівах тэатральных цэнзараў.
Аднак, па словах прафесара, выпадак саслужыў Растану добрую службу:
“Яго настолькі зачапіў яго першы тэатральны досвед, што ён кінуў драму ў прозе на карысць вершаў. Калі б не гэты правал, які дапамог яму палепшыць свой стыль і гучанне, магчыма, ён ніколі б не напісаў таго шэдэўру, які з’явіўся дзесяццю гадамі пазней”.
Разам з раней невядомымі лістамі Эдмона Растана да сваёй нявесты і пазней жонкі Разамонды Жэрар п’еса выйдзе ў Францыі 10 жніўня.