№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Часопіс Forbes назваў самых высокааплатных пісьменнікаў

20 жніўня 2010

Часопіс Forbes назваў самых высокааплатных пісьменнікаў
Як адзначае часопіс, да 2012 году прыбытак Патэрсана павінен значна павялічыцца - па ўмовах яго апошняга на сённяшні дзень кантракту, аўтар папулярных трылераў за два гады павінен напісаць (ці выступіць суаўтарам) 11 кніг для сталых і шэсць кніг для дзяцей.

Следам за Патэрсанам у рэйтынгу Forbes ідзе Стэфані Маер, аўтар серыі вампірскіх раманаў "Прыцемкі", якія прынеслі ёй сусветную вядомасць. Раманы Маер, якія ляглі ў аснову кінасагі "Прыцемкі", перакладзеныя на больш за 30 моў, і тыражы яе кніг увесь час растуць - у свеце прададзена больш за 100 мільёнаў асобнікаў раманаў Маер. За год пісьменніца зарабіла 40 мільёнаў даляраў.

Замыкае тройку лідараў Стывен Кінг, чый прыбытак склаў 34 мільёны даляраў. Характэрна, што восем з 34 мільёнаў пісьменніку прынеслі продажы яго ранніх твораў. Апошні на сённяшні дзень раман Кінга - "Пад купалам" - выйшаў у лістападзе 2009 года і разыйшоўся тыражом, які перавышае 600 тысяч асобнікаў.

Топ-10 самых паспяховых белетрыстаў па версіі Forbes выглядае так:

    Джэймс Патэрсан (70 мільёнаў даляраў)

    Стэфані Маер (40 мільёнаў даляраў)

    Стывен Кінг (34 мільёны)

    Даніэла Стыл (32 мільёны)

    Кен Фолет (20 мільёнаў)

    Дын Кунц (18 мільёнаў)

    Джанэт Іванавіч (17 мільёнаў)

    Джон Грышэм (15 мільёнаў)

    Нікалас Спаркс (14 мільёнаў)

    Джоан Роўлінг (10 мільёнаў).

паводле lenta.ru

Чытайце таксама

347