Кнігі Айн Рэнд разрэкламавалі на ўсе ЗША
24 жніўня 2010
"Яна адзіны сучасны пісьменнік і мысляр, які прапанаваў рэальныя спосабы змяніць свет да лепшага, – сказаў Ньюкамен пра Айн Рэнд. – Яе кнігі і думкі дапамаглі мне дасягнуць поспеху і шчасця ў жыцці".
Айн Рэнд (1905–1982), нарадзілася ў Санкт-Пецярбургу і да эміграцыі насіла імя Аліса Разэнбаўм. Яна аўтар раманаў "Выток" і "Атлант расправіў плечы", а таксама многіх філасофскіх твораў. Лічыцца, што ў яе працах сваё філасофскае абгрунтаванне знайшоў капіталізм. Сама яна дала сваёй філасофіі назву "аб'ектывізм". Сярод вядомых прыхільнікаў Рэнд – Брэд Піт, Олівер Стоўн, Роналд Рэйган, барабаншчык канадскай групы Rush Нэйл Пірт. У Расіі кнігі Айн Рэнд атрымалі папулярнасць у канцы "нулявых" пасля таго, як іх прыхільнікам абвясціў сябе бізнэсмэн Яўген Чычваркін.
У новым нумары часопіса “ПрайдзіСвет” з’явяцца творы пісьменніцы па-беларуску.