№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Маскве адчыняецца трэці "Бу!фэст"

27 жніўня 2010

У Маскве адчыняецца трэці
На фэсце вы зможаце знайсці кнігі малых выдавецтваў, якія цяжка сустрэць у «звычайных» кнігарнях, сустрэцца з аўтарамі, наведаць канцэрты, лекцыі, майстар-класы.

Галоўнай задачай Бу!фэста па-ранейшаму застаецца аб'яднанне малых выдавецтваў для рашэння агульных задач, найперш – у забяспечанні доступу чытачоў да сваіх кніг.

У фэсце возьмуць удзел больш за 40 выдавецтваў і аб'яднанняў. Сярод іх – «Рускі Гулівер», «Асф-Альтъ Издат», «Гатовая кніга», «Неўскі, 32», «Caro Mitis», альманах «Трохкутнае кола», «Вадалей», «Актопус», «Чырвоны матрос», «Арт-Праца», «Антыбукі», часопіс «Кантрабанда», «Сучасная літаратура ў інтэрнэце», «Крама Вар'яцкага Кніжніка», «Крама Зіланта», «pagedown», «Бюро знаходак», «Кантэнт-Медыя», «Яніка», «Рыбакі», «Самакат», «Арт Хаўс Медыя», «Трымаг», «Чэбукі», «Memories», «Снежны Камяк», Выдавецкі Дом Мешчаракова, «Масква, якой няма», «Лімбус-Прэс», «Компас-Гід», «Жук», «Ружовы Жыраф», альманах «Канец Эпохі», «Рыпол Класік», «Рыпол Кіт», «Камільфо», «Тэрэвінф», «Бумкніга», «Свіньін і сыны». «Куток Мэмы Ніста» зноў прыме кнігі ў аддзелы «Дарма» і «Нездарма». Будзе працаваць «Столік выдаўцоў адной кнігі».

Акрамя выдавецтваў, на фэсце будуць прадстаўленыя «пасольствы» прыязных фэсту канцэптуальных кнігарняў — «Крамка дзіцячых кніг» і «Дадо Мэджык Букрум». Як заўсёды, акрамя кніг на фэсце будуць прадавацца разнастайныя «цацкі» — падарункі і сувеніры ручной працы, дызайнерскія цацкі, разнастайныя кніжныя аксэсуары.

За тры дні ў рамках фэсту адбудзецца больш за 20 прэзентацый, лекцый, канцэртаў і майстар-класаў.
паводле boofest.gviz.ru

Чытайце таксама

371