№18: Некаторыя любяць паэзію

№18: Некаторыя любяць паэзію

...І ўсё адно мы трымаемся за паэзію, усё адно яе пішам, перакладаем і чытаем, знаходзім і адкрываем для сябе новых і забытых паэтаў і паэтак. Усё роўна самотна рухаемся разам з вершам, рухаемся за ім, ухапіўшыся за ягоныя “парэнчы”, спрабуем адшукаць яго пачатак, намацаць яго “мерыдыян” і, як казаў паэт Паўль Цэлан, прыйсці на сустрэчу з сабой.

Чытаць далей

Ўэльбэк капіпасціў раман з Вікіпедыі

6 верасня 2010

Ўэльбэк капіпасціў раман з Вікіпедыі
Выдавецтва Flammarion, што выпускае ў свет “Мапу і тэрыторыю”, адпрэчыла абвінавачанні ў плагіяце. Прадстаўнікі выдавецтва адзначылі, што Ўэльбэк часта выкарыстоўвае ў сваіх творах навінавыя нататкі, матэрыялы з афіцыйных сайтаў розных кампаній і ведамстваў, але кожны раз перапрацоўвае іх. Такім чынам ён разлічвае цалкам выключыць асабістыя прыхільнасці і ўяўленні з апісання прадмета.

У “Мапе і тэрыторыі” шматслоўныя фрагменты з Вікіпедыі выкарыстаныя толькі з вельмі нязначнымі перапрацоўкамі.

Артыкулы Вікіпедыі абароненыя ліцэнзіяй Creative Commons, якія дазваляюць іх выкарыстанне, у тым ліку і ў камерцыйных мэтах, але з абавязковай спасылкай на крыніцу, якой у Ўэльбэка няма. Тым не менш, юрысты, апытаныя Slate, адзначаюць, што наўрад ці пісьменніку пагражае судовае разбіральніцтва, бо пазоў можа падаць толькі канкрэтны аўтар, а любы артыкул Вікіпедыі – плён калектыўнай і часта ананімнай творчасці.

Раман Мішэля Ўэльбэка “Мапа і тэрыторыя” выходзіць у Францыі 8 верасня. Ён уяўляе сабой сатыру на свет французскіх знакамітасцяў, сярод якіх з’яўляецца скандальны пісьменнік-алкаголік па імені Мішэль Ўэльбэк.

Чытайце таксама

542