№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Львове пройдзе традыцыйны Форум выдаўцоў

7 верасня 2010

У Львове пройдзе традыцыйны Форум выдаўцоў
Сямнаццаты міжнародны «Форум выдаўцоў» адбудзецца ў львоўскім Палацы мастацтваў. Прэзідэнт ГА «Форум выдаўцоў» Аляксандра Коваль сярод найважнейшых мерапрыемстваў цяперашняга Форума назвала 5-ы Міжнародны літаратурны фестываль, Бізнэс-форум, Заходнеўкраінскі бібліятэчны форум і конкурс «Найлепшая кніга Форуму – 2010».

Усяго ў межах 17-га Форуму выдаўцоў адбудзецца больш за 400 розных акцыяў: канцэрты, літаратурныя вечары, круглыя сталы, канферэнцыі, прэзентацыі, трэнінгі. У гэтых мерапрыемствах возьме ўдзел 291 пісьменнік з 24 краін: Аўстрыі, Азербайджана, Афганістана, Вялікабрытаніі, Грузіі, Даніі, Ізраіля, Каталоніі, Латвіі, Літвы, Германіі, Нарвегіі, Польшчы, Расіі, Сербіі, Сінгапура, Славакіі, Украіны, Фінляндыі, Харватыі, Чэхіі, Швейцарыі і Швецыі.

Сярод спецыяльных гасцей Форума – Януш Леон Вішнеўскі (Польшча), Андрыян Слівоцкі (ЗША), а. Ксаверый Кнотц, Марэк Краіўскі, Кшыштаф Варга (Польшча), Леанідас Донскіс (Літва), Тэрэзія Мора (ФРГ), Леанід Юзэфовіч, Леў Рубінштэйн, Барыс Дубін, Міхаіл Фрыдман, гурт “АукцЫон” (Расія), Міраслаў Марыновіч, Яўген Быстрыцкі, Аксана Забужка , Юры Андруховіч, Вольга Багамолец, Тарас Чубай, гурты “Даха-Браха” і “Перкалаба” (Украіна).

Падрабязную праграму мерапрыемстваў Форуму чакайце пасля 7 верасня на сайце bookforum.com.ua.

Чытайце таксама

334