№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Абвешчаны шорт-ліст Букераўскай прэміі

7 верасня 2010

Абвешчаны шорт-ліст Букераўскай прэміі
Пітэр Кэры («Папугай і Аліўе ў Амерыцы»)
Андрэа Леві, Эма Донах’ю («Пакой»)
Дэйман Гэлгут («Незнаёмы пакой»)
Говард Джэкабсан (Праблема Фінклера»)
Том Макарці («С»)

Аўстралійскі пісьменнік Пітэр Кэры ўжо двойчы выйграваў «Букера»: у 1988 і 2001 гадах.

Акрамя Кэры такую колькасць прызоў мае толькі пісьменнік з ПАР Дж. М. Кутзэе.

Пераможца «Букера» будзе названы на цырымоніі ў Лондане, якая адбудзецца 6 кастрычніка гэтага года; ён атрымае 50 тысяч фунтаў. Пры гэтым статыстыка кніжных продажаў паказала, што 13 кніг з доўгага спісу прэміі прадаваліся лепш, чым прэтэндэнты 10 папярэдніх гадоў; праўда, перасягнуць паказчыкі 2001 у намінантаў-2010 не атрымалася.
паводле nn.by

Чытайце таксама

369