Прэмію Hugo падзялілі паміж двума пісьменнікамі
9 верасня 2010
Кніга перакананага марксіста М’евіля, сябра брытанскай Сацыялістычнай працоўнай партыі і сурэдактара часопіса “Гістарычны матэрыялізм”, – палітычны дэтэктыў, дзеянне якога разгортваецца ў гарадах-блізнятах, што ў рэальнасці з'яўляюцца адным і тым жа горадам, прычым жыхары аднаго горада абавязаныя ігнараваць існаванне другога.
У рамане Бачыгалупі апавядаецца гісторыя тайскай дзяўчыны, спецыяльна выгадаванай для абслугоўвання сэкс-турыстаў. Амерыканскі пісьменнік не ў першы раз стварае змрочную карціну Тайланда найбліжэйшай будучыні: менавіта там разгортваецца дзеянне яго апавядання “Людзі жоўтай карткі” (Yellow Card Man), намінаванага на Hugo ў 2007 годзе.
Абедзве кнігі ўжо выйгравалі прэстыжныя літаратурныя ўзнагароды: The City and the City атрымала прэмію Брытанскай асацыяцыі навуковай фантастыкі (2009), прэмію Артура Кларка (2010) і намінавалася на прэмію “Неб’юла” 2010 году, якая ў выніку дасталася The Windup Girl як найлепшаму раману, які выйшаў у ЗША за апошні год.
Поўны спіс лаўрэатаў прэміі Hugo за 2010 публікуецца на сайце прэміі.Прэмія Hugo прысуджаецца з 1953 году. Сярод яе ўладальнікаў былі Артур Кларк, Айзэк Азімаў і Урсула Ле Гуін. Летась Hugo атрымаў Ніл Гейман за раман «Кніга могілак» (The Graveyard Book).