№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Невядомую паэму Вальтэра Скота прадставяць публіцы

10 верасня 2010

Невядомую паэму Вальтэра Скота прадставяць публіцы
Паэма "Узгоркі Кілерна" была выяўленая ў архівах сямейства Бэйлі-Гамільтан у маёнтку непадалёк ад Каландэра. Тут малады паэт часта гасцяваў на працягу дзевяці гадоў.

Апроч нявыдадзенага твора спадчыннікі архіваў аддалі даследнікам дзевяць лістоў Вальтэра Скота, адрасаваных яго партнёру па адвакацкай практыцы. У іх, па словах адмыслоўцаў, адлюстраваны ўплыў, які зрабілі на паэта пейзажы наваколляў Стэрлінга. Лісты таксама будуць выстаўленыя на публічны агляд.

паводле lenta.ru

Чытайце таксама

411