Шорт-ліст прэміі “Ясная Паляна” 2010 году ў намінацыі «XXI стагоддзе» (750 тысяч рублёў):
Аляксандр Ілічэўскі (“Перс”)
Барыс Клімычаў (“Треугольное письмо”)
Максім Осіпаў (“Грех жаловаться”)
Алег Паўлаў (“Асистолия”)
Міхаіл Таркоўскі (“Замороженное время”)
Алена Тахо-Годзі (“У мирного порога моего”)
Лаўрэат намінацыі “Сучасная класіка” (900 тысяч рублёў) абіраецца сябрамі журы і ўзнагароджваецца за празаічныя твор, напісаны да 2000 году.
Пераможцаў прэміі “Ясная Паляна” абвесцяць у пачатку кастрычніка.
Прэмія “Ясная Паляна” з 2003 году прысуджаецца “аўтарам, творы якіх нясуць у сабе ідэалы чалавекалюбства, міласэрнасці і маральнасці, апетыя ў творчасці Л.М. Талстога”.