15 верасня ў Беларусі святкуюць Дзень бібліятэк
13 верасня 2010

Святочныя мерапрыемствы традыцыйна пачнуцца з урачыстасці, прысвечанай Дню бібліятэк, што адбудзецца 15 верасня а 12-й гадзіне на плошчы перад Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі каля помніка Ф. Скарыну. У мерапрыемстве возьмуць удзел прадстаўнікі дзяржаўных органаў у сферы культуры і бібліятэчнай справы, прадстаўнікі бібліятэчнай грамадскасці з розных рэгіёнаў Беларусі, запланаваныя таксама тэатралізаваныя і харэаграфічныя нумары.