 Поўны збор твораў Антоныча друкуецца ўпершыню і ўтрымлівае 40 новых тэкстаў. Пры жыцці паэта асобнымі выданнямі пабачылі свет толькі тры яго зборнікі. Праз год пасля смерці былі надрукаваныя яшчэ два, падрыхтаваныя паводле рукапісаў. Астатнія творы Антоныча друкаваліся ў розных перыядычных выданнях таго часу, а некаторыя яго творы так і не трапілі да шырокага кола чытачоў, а захоўваюцца ў асабістым архіве паэта.
Поўны збор твораў Антоныча друкуецца ўпершыню і ўтрымлівае 40 новых тэкстаў. Пры жыцці паэта асобнымі выданнямі пабачылі свет толькі тры яго зборнікі. Праз год пасля смерці былі надрукаваныя яшчэ два, падрыхтаваныя паводле рукапісаў. Астатнія творы Антоныча друкаваліся ў розных перыядычных выданнях таго часу, а некаторыя яго творы так і не трапілі да шырокага кола чытачоў, а захоўваюцца ў асабістым архіве паэта.Тэксты твораў поўнага акадэмічнага выдання пададзеныя паводле першадруку (або рукапісу) з максімальным захаваннем мовы аўтара, што зробіць магчымым сур’ёзныя навуковыя даследаванні ў розных сферах гуманітарных навук. Каштоўнасць кнігі і ў грунтоўных каментарах Данілы Ільніцкага і разгорнутай прадмовы, аўтарам якой з'яўляецца вядомы літаратуразнавец, член-карэспандэнт НАН Украіны Мікола Ільніцкі, адзін з першых “адкрывальнікаў” Антоныча, які ўжо больш за 40 гадоў даследуе творчасць геніяльнага ўкраінскага паэта.
Упрыгожваюць выданне 32 поўнакаляровыя старонкі ілюстрацыйнага дадатку з унікальнымі фотаздымкамі Антоныча, фотакопіямі дакуметаў, копіямі рукапісаў, вокладкамі зборнікаў Антоныча аўтарства Святаслава Гардынскага, Уладзіміра Ласоўскага, ілюстрацыямі па матывах твораў паэта.

