№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Дзіцячая кніга Барака Абамы зрабілася хітом яшчэ да выхаду ў свет

17 верасня 2010

Дзіцячая кніга Барака Абамы зрабілася хітом яшчэ да выхаду ў свет
Пра гэта паведамляе The Associated Press са спасылкай на інфармацыю, прадстаўленую выдавецтвам Random House, якое рыхтуецца выпусціць кнігу ў свет 16 лістапада. У зборнік пад назвай “Цябе я апяваў: ліст маім дочкам” (Of Thee I Sing: A Letter to My Daughters) увойдуць апавяданні, прысвечаныя 13 выбітным асобам, якія пакінулі след у гісторыі ЗША. Сярод іх – першы прэзідэнт ЗША Джордж Вашынгтан; першы чарнаскуры бейсбаліст, які трапіў у Галоўную бейсбольную лігу Паўночнай Амерыкі, – Джэкі Робінсан; мастачка Джорджыя О'Кіф і іншыя. Першы наклад 40-старонкавага выдання складзе 500 тысяч асобнікаў. Кніга, на якую інтэрнэт-кнігарні пачалі прымаць папярэднія заказы, меней чым за два дні трапіла ў топ-25 продажаў сайтаў Amazon.com і Barnes & Noble.com. Усе адлічэнні ад продажу кнігі, якія належаць аўтару, будуць скіраваныя ў Фонд дапамогі дзецям загінулых і параненых амерыканскіх вайскоўцаў.

Хоць на вокладцы кнігі стаіць ілюстрацыя, на якой выяўленыя дочкі прэзідэнта Малія і Саша разам з сабакам Бо, падораным ім бацькам, ні Абама, ні яго дзеці не будуць удзельнічаць у кампаніях па прасоўванні будучага бэстсэлера.

Барак Абама – аўтар дзвюх кніг: “Мары, успадкаваныя ад бацькі” (Dreams from My Father) і “Дзёрзкасць надзеі” (The Audacity of Hope), якія на працягу некалькіх гадоў былі бэстсэлерамі і летась зноў забяспечылі значную долю даходаў амерыканскага прэзідэнта. Па ўмовах дамовы, якую Абама заключыў з выдавецтвам Crown Publishing Group, яго новая дакументальная кніга выйдзе адразу пасля заканчэння прэзідэнцкага тэрміну.
паводле pro-books.ru

Чытайце таксама

446