№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

ТБМ выдала ангельска-беларуска-ангельскі размоўнік

21 верасня 2010

ТБМ выдала ангельска-беларуска-ангельскі размоўнік
— Наш размоўнік уклалі маладыя людзі, удзельнікі суполкі "Нашчадкі", якія, з аднаго боку, валодаюць замежнымі мовамі, а з іншага — хочуць, каб да беларускай далучылася як мага больш людзей, — кажа Алена Анісім, намесніца старшыні ТБМ. — Задача размоўніка — упісаць беларускую мову ў еўрапейскі, сусветны кантэкст і, натуральна, — спрасціць адносіны паміж людзьмі з розных краін.

Размоўнік зроблены гэтак, як апошнім часам робяць у Еўропе дзвюхмоўныя выданні, то бок той размоўнік можна чытаць з абодвух бакоў, з беларуска-ангельскага і ангельска-беларускага. Размоўнік змяшчае раздзелы "Ветлівыя выразы", "Карысныя пытанні", "Знаёмства з горадам" да т.п. Такі размоўнік не першы ў гісторыі беларускай лексікаграфіі, але яго адметнасць у тым, што ангельска-беларуская частка змяшчае лацінкавую транскрыпцыю беларускіх словаў і выразаў.

Як паведамляе кіраўнік ТБМ Алег Трусаў у планах таварыства — выданне кітайска-беларускага размоўніка.

— Наш крытэр пры выбары мовы — яе пашыранасць у свеце,— кажа Трусаў. — Кітайская ж — ці не самая распаўсюджаная ў свеце, і яе вельмі актыўна вывучаюць у нашай краіне. Напрыклад, у 23 беларускамоўнай гімназіі ёсць "кітайскія" класы.

Прэзентацыя дзвюхмоўнага размоўніка адбудзецца 28 верасня ў будынку Чырвонага касцёла. Пачатак а 18-й. Падчас прэзентацыі ўсе ахвотныя змогуць атрымаць асобнік размоўніка задарма.

Беларуска-англійскі размоўнік/English-Belarusan phrase-book. Даведачнае выданне. Укл. Уладзімір Кошчанка. Мінск: "Артыя Груп", 2010, - 190 ст., 200 ас.
паводле nn.by

Чытайце таксама

503