№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Мінску выступіць швейцарская пісьменніца Брыгіта Шэр

22 верасня 2010

У Мінску выступіць швейцарская пісьменніца Брыгіта Шэр
Інстытут імя Гётэ ў Мінску прадставіць 24 і 25 верасня 2010 шматгранную творчасць швейцарскай пісьменніцы і спявачкі Брыгіты Шэр, якая працуе на памежжы розных відаў мастацтва: літаратуры, музыкі, перфомансу. Яе кнігі і дыскі для дзяцей і дарослых адзначаныя цэлым шэрагам прэмій і ўзнагарод, творы перакладзеныя на 12 моваў свету, цяпер і на беларускую.

У суаўтарстве з калегамі-музыкамі Брыгіта Шэр распрацавала ўнікальны фармат канцэртных чытанняў, які найбольш поўна раскрывае шматлікія эмацыйныя вымярэнні яе тэкстаў.

Брыгіта Шэр зачароўвае сваім непаўторным голасам, знаходзіць выразныя формы для ўсёй палітры чалавечых эмоцый і пачуццяў, ад глыбокай задуменнасці да заліхвацкай весялосці. Яна расказвае гледачам пра іх саміх: пра іх надзеі, мары і страхі, дарослыя і дзіцячыя, пра адзіноту і прагу жыцця, пра цуд і небяспекі кахання.

У Мінску пісьменніца прадставіць чатыры канцэртныя праграмы, як для дзяцей, так і для дарослых. Гледачоў чакае арыгінальнае спалучэнне тэксту і музыкі, дэкламацыі і спеваў.

24 верасня ў 12.00 у Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя Астроўскага па адрасе: пр. Газеты "Праўда", 20 Брыгіта Шэр праспявае і раскажа дзецям пра "Вандроўкі Базыля вакол свету". У 19.00 таго ж дня ў актавай залі Інстытута імя Гётэ па вуліцы Веры Харужай, 25/3 можна будзе ўбачыць "літаратурны нумар канатаходкі" ў праграме пад назвай "На канаце высока над зямлёю". У рамках гэтага сцэнічнага чытання гісторыі Брыгіты Шэр прагучаць не толькі ў аўтарскім выкананні на нямецкай мове, але й па-беларуску ў выкананні заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Зоі Белахвосцік.

25 верасня ў 12.00 у Інстытуце імя Гётэ школьнікі пачуюць пра "Дыназаўраў унутры Месяца", а таксама іншыя "дзіўныя" гісторыі і песні. Для дарослых у 18.00 таго ж дня Брыгіта Шэр падрыхтавала "Палёт у Сусвет".

Дадаткова: сайт пісьменніцы www.brigitte-schaer.ch

Чытайце таксама

374