Яхім Топал атрымаў прэмію за свой “беларускі” раман
25 верасня 2010

Герой рамана Топала нарадзіўся на месцы канцлагера Тэрэзін пад Прагай, пражыў гады за кратамі камуністычнай турмы, а пасля рэвалюцыі пачаў, як ён кажа, “жывіць памяць свету” – казаць пра жахі, пра якія маўчаць іншыя, жахі гітлерызму і сталінізму. Пошукі памяці прыводзяць яго ў Беларусь.
Творы Яхіма Топала ў перакладзе Марыі Мартысевіч друкаваліся ў часопісе "АРХЭ". У 2008 годзе ў выдавецтве “Логвінаў” выйшла кніга “Анёл” з творамі трох Топалаў - бацькі Ёзафа (нар. 1935 г.) і братоў Яхіма (нар. 1962 г.) і Філіпа (нар. 1965 г.) у перакладзе Сяргея Сматрычэнкі.