№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Прэзентацыя новай кнігі Валянціна Акудовіча ў галерэі "Ў"

27 верасня 2010

Прэзентацыя новай кнігі Валянціна Акудовіча ў галерэі
Сустрэча адбудзецца ў рамках грамадска-культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі».

Падчас сустрэчы будзе прэзентаваная новая кніга дыялогаў Валянціна Акудовіча «Архіпелаг Беларусь»!

Кніга дыялогаў складзеная з фрагментаў гутарак, дыскусій ды палемік, у якіх аўтар браў удзел, пачынаючы з 1994 г. Усе пытанні і адказы задзіночаныя паводле пэўных тэмаў: гісторыя, культура і рэлігія, літаратура, філасофія, прыватнае жыццё. Кожнай тэме папярэднічае міні-эсэ аўтара. Кніга разлічаная на тых, хто ўласнаруч будуе Беларусь.

Мерапрыемства адбудзецца ў кнігарні «ЛогвінаЎ» і кавярні «Малако» (Кісялёва, 3а).

Чытайце таксама

434