“Папулярную музыку з Вітулы” прэзентуюць у Мінску
15 кастрычніка 2010
Чытач трапляе ў 1960 – 70-ыя гады, у маленькі паўночны гарадок Паяла на мяжы Швецыі і Фінляндыі. Тут асфальтуюць дарогі, адмірае сямейнае земляробства, і ў жыццё гарадка ўрываецца рок-н-рол. Аднак старэйшае пакаленне супрацівіцца новаўвядзенням, адцягваючы ўваход сваёй мясцовасці ў сучаснасць. Галоўныя героі рамана – Мацці і яго сябар Нііла – мараць зусім аб іншым жыцці, аб тым, якое магчыма толькі па-за межамі іх роднай Паялы…
У прэзентацыі возьме ўдзел аўтар рамана – папулярны шведскі пісьменнік Мікаэль Ніемі. А таксама: Уладзімір Арлоў, Валянцін Акудовіч, Стэфан Эрыксан , Ігар Варашкевіч.
Хіт-майстар і вядучы імпрэзы – Віктар Шалкевіч.
Адрас філалагічнага факультэта БДУ: вул. Карла Маркса, 31.
Больш падрабязна аб праграме прэзентацыі можна даведацца на сайце Цэнтра шведскіх даследаванняў www.swedishcentre.org.