"Рыбін горад" Наталкі Бабінай выйшаў па-польску
7 кастрычніка 2010

Раман «Рыбін горад» па-беларуску выйшаў у 2007 годзе. Яго падзеі адбываюцца напярэдадні і падчас мінулых прэзідэнцкіх выбараў. Там прысутнічаюць пазнавальныя персанажы і рэаліі Беларусі. Хаця сама аўтарка зазначыла: «Для іх, мастацтвазнаўцаў у цывільным, дадам, што дзеянне адбываецца ў 2121 годзе».