№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Львове ўсталююць помнік Багдану-Ігару Антонычу

11 кастрычніка 2010

У Львове ўсталююць помнік Багдану-Ігару Антонычу
Помнік Антонычу паставяць на Святаюрскай гары (Львоў, Украіна) не раней як у наступным годзе. Праектная дакументацыя пакуль не распрацаваная, таму кошт помніка дагэтуль невядомы.

"Мы аддалі перавагу нестандартнаму праекту. Постацяў "у плашчах" або "ў гарнітуры" ў Львове вельмі шмат, а сам Багдан-Ігар Антоныч быў зусім не стандартным, ён не ўпісваецца ні ў плеяду тагачасных майстроў літаратуры і нават сёння застаецца вельмі неардынарным. Вельмі складана было пра яго гаварыць у такім звычайным абліччы і ў стандартных формах", – рассказаў намеснік гарадскога старшыні па гуманітарных пытаннях Васіль Косыў. У выніку было вырашана, што помнік мусіць быць адпаведным літаратару – авангардным. Размесціцца скульптура сярод парку.

Чытайце таксама

340