Літаратурную прэмію "Планета" атрымаў гішпанец Эдуарда Мендоса
18 кастрычніка 2010

Падзеі ў кнізе разгортваюцца напярэдадні грамадзянскай вайны ў краіне 1936–1939 гадоў.
У фінале конкурсу кніга Мендосы абышла аповед пісьменніцы Кармэн Амарагас "Час, тым часам..." (El tiempo mientras tanto). Яна атрымае прэмію ў памеры 150 тысяч еўра.
Прэмія "Планета" ўручаецца з 1952 году за кнігі, напісаныя на так званым "кастэльяна" (castellano) – "чыстым" дыялекце гішпанскай мовы. Па памеры ўзнагароды ў галіне літаратуры яна саступае толькі Нобелеўскай прэміі.