№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Гары Потэра прыраўнялі да герояў Андэрсэна

21 кастрычніка 2010

Гары Потэра прыраўнялі да герояў Андэрсэна
Заснавальнікі Hans Christian Andersen Literature Prize абвясцілі, што бронзавая статуэтка Брыдкага качаняці, грашовы прыз у памеры 500 тысяч дацкіх крон (каля $90 тысяч) уручаюць пісьменнікам, чыя творчасць супастаўная з укладам у літаратуру Андэрсэна.

Нагадаем, сямікніжжа Роўлінг пра Гары Потэра было прададзена па ўсім свеце накладам больш за 400 млн асобнікаў.

Атрымліваючы ўзнагароду, Роўлінг заявіла, што аўтар «Русалачкі», «Брыдкага качаняці», «Снежнай каралевы» і «Голага караля» стварыў несмяротныя, вечныя вобразы.

«Андэрсэн выдатна разумеў, што пісаць для дзяцей зусім не трэба “мякчэй”, чым для дарослых, што дзіцячую літаратуру не варта “разрэджваць” ці пазбаўляць нейкіх інгрэдыентаў», – дадала пісьменніца.

Чытайце таксама

324