Мемуары Марка Твэна яшчэ да выхаду сталі бэстсэлерам
21 кастрычніка 2010

Мемуары класіка амерыканскай літаратуры ў вялікай ступені каштоўныя тым, што ўтрымліваюць мноства каментароў, нататак і урыўкаў з газет і часопісаў, якія захавалі дух эпохі Твэна.
У сваіх няскончаных успамінах Твэн, да прыкладу, адкрыта выступае супраць расізму, што было не прынята ў асяродку яго сучаснікаў.
Прычынай распараджэння пісьменніка аб публікацыі мемуараў праз сто гадоў пасля яго смерці была непрыязнасць Твэна да імперыялісцкіх тэндэнцый ЗША.
Марк Твэн спадзяваўся, што праз стагоддзе свет зменіцца, а з ім і грамадства.