№8: Аўтапартрэт з люстэркам

№8: Аўтапартрэт з люстэркам

Уся праблема ў тым, каб палічыць, колькі патрэбна люстэркаў, каб у іх адлюстравалася ўся Беларусь — тая, якую мы ведаем, і тая, пра якую здагадваемся хіба што ў рэдкія хвіліны прасвятлення. І нават палічыць гэтыя люстэркі прасцей, чым уціснуць іх у адзін аўтапартрэт, бо і палатно не гумовае, і люстэркі трапляюцца вельмі нестандартных формаў і памераў.

І ўсё ж… колькі трэба люстэркаў? Адно для польскамоўных рамантыкаў, другое для габрэяў, што аддавалі перавагу іўрыту і ідышу, трэцяе для татараў з іх кітабамі, чацвертае для раззлаваных маладых людзей, у якіх адна трасянка ў галаве, пятае для ўсіх гэтых дзіўных пісьменнікаў, якім мала адной мовы, і яны пачынаюць пісаць на іншай. А колькі тых, каго не адразу прызнаеш сваімі, а калі і прызнаеш, дык яны самі пачнуць адмаўляцца! І ў кожным люстэрку — свой адбітак, і ўзаемна адлюстроўваючыся, гэтыя адбіткі ствараюць фантасмагарычную карціну, на якой польскае ўжо нельга адрозніць ад габрэйскага, а рускае зліваецца з беларускім у параксізме моватворчасці і ўзаемнага прыцягнення.

Чытаць далей

Аўтапартрэт


Збеглыя вобразы

Сяргей ПясэцкіБоствам ночы роўныя. Урывак з рамана Веньямін БлажэнныНябожчыкі дамовіліся маўчаць. Вершы Вільгельм КастравіцкіЗнікненне Анарэ Сюбрака. Апавяданне Матрос з Амстэрдама. Апавяданне Пражскі прахожы. Апавяданне Святая Адарата. Апавяданне Сыход ценю. Апавяданне Мэнке КацМалітва каменя зрабіцца ветрам. Вершы Эрнэст СаваСны пра іншы бераг рэальнасці. Вершы Оскар Мілаш Тры сімфоніі Чэслаў МілашСвет. Наіўная паэма

Дзірка ў палатне

АнанімусРэч Мялешкі Сірошка ПістончыкФортачка мовы Платон Гармошкін Генадзь ЦыхунКрэалізаваны прадукт: Трасянка як аб’ект лінгвістычнага даследавання

Эклектычная калекцыя

Багуслаў Радзівіл Лісты Купідона Мікіта СлавінскіВар’яцкі год. З "Запісак доктара Брылеўскага" Дзмітрый СтроцаўГазета. Вершы Павел АнціпаўКаліласка, пакіньце вагоны. Апавяданне Таня СкарынкінаПабліскваючы пазваночнікам. 
Аўтапераклады
Міхал АндрасюкВагон другога класа. Урывак з рамана Valzhyna MortWhen a body is ripe. Poems Anka UpalaLady with a bucket. Аўтапераклады Дзмітры ПлаксМяне вельмі вабіць мова памылкі. Інтэрв'ю


Памежныя кантрасты

Ян МаксімюкНялюбая сястра Беларусі Ганна Міхальчук Колькі словаў аб заходнепалескай гаворцы. З уласнага досведу

Сармацкі профіль

Мацей Стрыйкоўскі Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсёй Русі. Урыўкі Пра пачатак, паходжанне, адвагу, рыцарскія і дамовыя дзеі слаўнага народа літоўскага, жамойцкага і рускага. Урыўкі Францішак Дыянізі Князьнін Уступ да Сельмскіх песняў. Вершаваная перапрацоўка з Асіяна Юльян Урсын Нямцэвіч Паўлін, сава і іншыя. Байкі Караль ЖэраТорба смеху. Урыўкі

Рамантычны эскіз

Айчына, навука, цнота. Песні філаматаў і філарэтаў Званы старое казкі. Песні польскіх часоў Адам Міцкевіч Пан Тадэвуш. Урывак Антоні Эдвард АдынецНевядома што, альбо Рамантычнасць. Вершы Антон Францішак БрыльПра ўсё і пра ўсіх Аляксей ЖбанаўЯ гатовы перакладаць шмат. Інтэрв'ю

Габрэйскі фон

Мойшэ Кульбак Зельманцы. Урывак з рамана Ізі ХарыкВітанні праз моры. Вершы Шолам-Алейхем Станцыя Баранавічы. Апавяданне

Усходняя вязь

Ян Станкевіч Адрывак з Ай-Кітабу

Люстэркі


Калаж з аскепкаў

Новая Атлантыда. Вершы беларускіх паэтаў у перакладах Адама Паморскага Владимир КороткевичОда Ереси. 
Стихотворения
Андрэй Хадановіч Прагрэс у літаратуры. Вершы на розных мовах Андрей АдамовичНапишу хоть и не просили. Стихотворения

Багемскае шкло

Ales RazanavTanec s užovkami. Básně Uladzimir ArlovŘád bílé myši. Povídka Alherd Bacharevič Straka na šibenici. Ukázka z románu Viktar ŽybulMyli jsme nebe sami. Básně

Шведскія адбіткі

Vasil BykauVäggen. Berättelse Uladzimir ArlouEn fest för den allra kortaste skuggan. Dikter Självständighet — det är… Стэфан ЭрыксанНа шведскую мову варта перакласці Караткевіча. Інтэрв'ю

Практычны дапаможнік для мастакоў

Маргарыта АляшкевічДзевяць прычынаў не любіць беларускую літаратуру

Архіўны каталог

Часопіс "Узвышша"Няпоўная калекцыя

Мастацкі пленэр

Генрых фон КляйстЗемлятрус у Чылі. Апавяданне

Студыя мэтра

Адам ПаморскіПераклад — асобны род літаратуры

Антанін Баяя атрымаў чэшскую дзяржаўную прэмію за літаратуру

26 кастрычніка 2010

Антанін Баяя атрымаў чэшскую дзяржаўную прэмію за літаратуру
Антанін Баяя нарадзіўся ў 1942 годзе ў Зліне. Скончыўшы Інстытут лясніцтва і сельскай гаспадаркі, ён пэўны час працаваў па спецыяльнасці. З 1990 года – у журналістыцы, у тым ліку на радыё “Свабода – Вольная Еўропа”. З 1996 года – выкладчык творчага пісьма ва ўніверсітэтах Аламоўца і Зліна. Сябра Чэшскага ПЭН-цэнтра.

Баяя належыць да раманістаў, якія над сваімі творамі працуюць няспешна і рупліва. Так, першы раман “Казаць срэбра” (“Mluviti stříbro”) ён выдаў у 1982 годзе, наступны – “Дуэлі” (“Duely”) – у 1988-м. У 2003 годзе ў яго выходзіць кніга “Зваўчэнне. Раманэта пра ваўкоў, людзей і знакі” (“Zvlčení. Romaneto o vlcích, lidech a úkazech”), якая была ўганараваная прэміяй “Magnesia Litera” як найлепшая празаічная кніга года. У 2007 годзе ў серыі “Чэшская калекцыя” выдавецтва Ігара Логвінава “Зваўчэнне” было надрукавана па-беларуску ў перакладзе Марыі Мартысевіч. Тады ж у рамках прэзентацыі беларускага перакладу аўтар наведаў Мінск.

У апошнім рамане Антаніна Баяі “На прыгожай блакітнай Држэўніцы” (“Na krásné modré dřevnici”) відавочныя аўтабіяграфічныя матывы. Аўтар апісвае родны Злін ад паваенных гадоў да шэрых часоў нармалізацыі, багата выкарыстоўваючы аўтэнтычныя лісты, якія ён пісаў сваёй роднай сястры.

Сябры журы, якія вырашалі лёс дзяржпрэміі, прызналі, аддаўшы свае галасы Антаніну Баяю, што пісьменнік стварыў свой вялікі раман. Дадамо толькі, што ў папярэднія гады чэшскай дзяржаўнай прэміяй ганараваліся такія літаратары, як Здэнек Ротрэкл, Людвік Вацулік, Мілан Кундэра або Квета Легатава.

Чытайце таксама

361