№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Мінску пройдзе прэзентацыя Беларуска-нямецкага слоўніка

28 кастрычніка 2010

У Мінску пройдзе прэзентацыя Беларуска-нямецкага слоўніка
Амаль 20 гадоў працягвалася праца аўтарскага калектыву мінскіх лінгвістаў Мікалая Кур'янкі, Лявона Баршчэўскага, нямецкай перакладчыцы Монікі Кёстнэр і Аляксея Серкі з Мюнхена над гэтым фундаментальным томам.

«Дадзены Беларуска-Нямецкі Слоўнік з'яўляецца важным этапам у культурных адносінах паміж Беларуссю і Нямеччынай, - піша ў прамове прафесар Райнер Лінднер, старшыня Нямецка-Беларускага Таварыства (dbg). – Упершыню выходзіць усеабдымны даведнік, які ахоплівае і цудоўным чынам аб'ядноўвае мовы дзвюх краін. Беларуская мова ў апошнія гады становіцца ўсё больш папулярнай. Гэты слоўнік дапаможа пашыраць узаемаразуменне і ўзмацоўваць беларуска-нямецкія адносіны». Нямецка-беларускае таварыства дапамагло падрыхтаваць выданне. А праграма TRANSFORM нямецкага Міністэрства эканомікі і тэхналогій паспрыяла пашырэнню эканамічнай лексікі слоўніка. Перакладчык і славіст Томас Вайлер выканаў канчатковую вычытку нямецкай часткі.

На прэзентацыі слоўніка, акрамя галоўнага рэдактара Мікалая Кур'янкі, выдаўца Змітра Коласа і аўтара Аляксея Серкі, будуць прысутнічаць прафесар, доктар Райнер Лінднэр і прадстаўнікі Федэральнага міністэрства Германіі па эканамічных пытаннях.

Чытайце таксама

283