Літаратурны фестываль European Borderlands у Беларусі
24 жніўня 2009

Праграма European Borderlands – Абсягі паэзіі зводзіць разам самыя цікавыя галасы ў паэзіі і прозе Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Ужо тры гады запар фонд Allianz Kulturstiftung і Берлінскі літаратурны калоквіюм ладзяць літаратурны фэстываль у памежных рэгіёнах Еўропы. Тое, што было распачата ў Львове ў 2006 годзе і знайшло свой працяг у Ляйпцыгу і Бухарэсце, румынскіх Ясах і Кішынёве, цяпер можна будзе ўбачыць у Вільнюсе і Мінску: 15 аўтарак і аўтараў з Літвы, Беларусі, Германіі, Польшчы і Украіны 23–24 верасня ў Вільнюсе, а 25–26 верасня ў Мінску будуць прэзентаваць адно аднаму і публіцы свае тэксты і погляды на літаратуру.
25 верасня 18.00: Культуры сустракаюцца ў слове: дыскусія з удзелам аўтараў.
26 верасня 16.00 – 21.00: Вялікія развітальныя чытанні European Borderlands – Абсягі паэзіі.
Удзельнікі: Эўгеніюс Алішанка (LT), Уладзімір Арлоў (BY), Марсэль Баер (D), Уладас Бразюнас (LT), Вера Бурлак (BY), Дайва Чапаўскайтэ (LT), Андрэй Хадановіч (BY), Тадэвуш Дамброўскі (PL), Дзмітры Дзмітрыеў (BY), Гінтарас Граяўскас (LT), Вольга Гапеева (BY), Таня Малярчук (UA), Ільма Ракуза (CH), Ян Вагнэр (D), Агне Жагракаліце (LT)