Французская акадэмія ўзнагародзіла за найлепшы раман
29 кастрычніка 2010
Герой рамана Фэе – самотны чалавек, які жыве на ўскраіне горада Нагасакі. Кожны яго дзень нічым не адрозніваецца ад папярэдніх, ён жыве вельмі сціпла і старанна вядзе ўлік усіх сваіх харчоў. У яго свеце не бывае нечаканасцяў, але аднойчы ён заўважае, што на кухні не хапае прадуктаў.
Ён пачынае падазраваць, што ў яго доме з'явіўся нехта старонні. Нарэшце з дапамогай камеры, усталяванай на кампутары, ён пераконваецца ў справядлівасці сваіх падазрэнняў. І тады ён звяртаецца ў паліцыю.
Журналіст і празаік Эрык Фэе (нар. 1963) пачынаючы з 1990-х гадоў публікуе эсэ, апавяданні, аповесці і раманы. Гран-пры Французскай акадэміі, які атрымаў яго сёмы раман «Нагасакі», стаў самым сур'ёзным дасягненнем у кар'еры пісьменніка.
Французская акадэмія ўзнагароджвае за найлепшы раман з 1918 году. Сярод лаўрэатаў мінулых гадоў – Франсуа Марыяк, Антуан дэ Сэнт-Экзюперы, Амелі Натомб, Паскаль Кіньяр.