Сцэнічныя даследаванні паэзіі пройдуць у Мінску
17 лістапада 2010
Рэжысёр Таццяна Арцімовіч: “Сцэнічную форму паэзіі надаюць не пластыка і не слова, а жывая прысутнасць выканаўцаў і гледачоў у прасторы і часе”.
Гэтая імпрэза – не класічнае чытанне тэкстаў, але іх пераклад на тэатральную мову: рухі, жэсты, прадметы – гэта літары, якія ўтвараюць сцэнічныя сказы. Паэзія, уведзеная ў сцэнічную прастору, набывае мімалётнасць, дае надзвычай інтэнсіўнае перажыванне імгнення.
Запрашаем прыхільнікаў тэатра і паэзіі на спатканне з вершамі, якія з’яўляюцца “тут і цяпер” і знікаюць, як толькі скончыцца іх час.
Імпрэза пройдзе на беларускай мове.
Уваход вольны.
Пачатак у 19.00 гадзін.
Дадатковая інфармацыя па тэлефонах: 8 29 133 48 59 (Ірына Герасімовіч, куратар праекта) і 2377119 (Інстытут імя Гётэ ў Мінску).