Выйшаў пераклад рамана Монікі Марон
22 лістапада 2010

Моніка Марон – нямецкая пісьменніца, аўтарка шэрагу раманаў, першы з якіх – “Баваўняны попел” (Flugasche, 1981) – адразу займеў вялікі поспех. У 1992 годзе Моніка Марон атрымала прэмію імя Кляйста, у 2003 – прэмію імя Гёльдэрліна. Раман “Вуліца Ціхая, шэсць” (Stille Zeile Sechs) пабачыў свет у 1991 годзе.