№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

І зноў “Канец словаў”

29 лістапада 2010

І зноў “Канец словаў”
У праграме:

  • літаратары ч/б – выдадзеныя і нявыдадзеныя фотапрынты Ігара Саўчанкі;
  • целы і тэксты - Віталь Рыжкоў, Севярын Квяткоўскі, Андрэй Адамовіч, Юрась Барысевіч, Анатоль Івашчанка;
  • гукі Пу - Сяргей Пукст акампануе несваім словам;
  • целы без тэкстаў – тэатр InZhest;
  • Зміцер Вайцюшкевіч – толькі "мужчынскія" зонгі.


Акцыя ладзіцца пры ўдзеле кампаніі "Будзьма!"

Уваход вольны.

Пра праект

"Канец словаў: home collection" – сэнсава лагічны, але эстэтычна адрозны працяг “вечнага” арт-календара “Канец словаў”, што выйшаў ў чэрвені 2009 г.

30 паштовак з выявамі сучасных беларускіх літаратараў вырашаныя ў прынцыпова мінімалістычным стылі: чорна-белая эстэтыка, дакументальная натуральнасць целаў і іх частак, паўсядзённасць як дэкарацыя. І (амаль) ніякіх словаў.

Чытайце таксама

353