№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Нямеччыне ўручылі літаратурную прэмію антыфашыстаў

30 лістапада 2010

У Нямеччыне ўручылі літаратурную прэмію антыфашыстаў
“Кожнаму чалавеку неабходна зноў і зноў пераасэнсоўваць свае ўнутраныя маральныя каштоўнасці, каб не стаць проста спадарожнікам”, – цытуе агенцтва dpa выказванні Ёахіма Гаўка, зробленыя ім падчас цырымоніі ўзнагароджання. “Мы тут не для таго, каб капітуляваць перад злачынствамі і ратавацца ўцёкамі ад зла”, – дадаў праваабаронца.

З 1970 па 1990 гады Ёахім Гаўк быў пастарам ва ўсходненямецкім горадзе Растоку. Пасля падзення Берлінскай сцяны і аб'яднання Германіі ён патрабаваў адкрыць доступ да архіваў Міністэрства дзяржбяспекі ГДР – “штазі”, а затым узначаліў федэральнае ведамства па працы з архівамі. У чэрвені 2010 году сацыял-дэмакраты і “зялёныя” вылучылі кандыдатуру Ёахіма Гаўка на пасаду прэзідэнта ФРГ, аднак у выніку галасавання ў бундэстагу пасада кіраўніка дзяржавы дасталася суперніку Гаўка Крысціяну Вульфу.

Літаратурная прэмія імя сястры і брата Сафіі і Ганса Шоль была заснаваная ў 1980 годзе па ініцыятыве гарадскіх уладаў Мюнхена і баварскага аддзялення Нямецкага саюза кнігагандляроў. Кожны лаўрэат атрымлівае 10 тысяч еўра. У мінулым лаўрэатамі прэміі былі, у прыватнасці, італьянскі пісьменнік Раберта Савіяна і аўтар з Ізраіля Давід Гросман. Расійская журналістка Ганна Паліткоўская была ўзнагароджаная прэміяй пасмяротна.

Чытайце таксама

354