№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Японіі дадалі 196 новых іерогліфаў

30 лістапада 2010

У Японіі дадалі 196 новых іерогліфаў
У выніку спіс іерогліфаў, што японскія дзеці вучаць у сярэдняй школе, будзе змяшчаць 2136 знакаў. Апошні раз змены ў спіс уносіліся ў 1981 годзе, паведамляе Bloomberg. Неабходнасць рэформы міністэрства абгрунтоўвае тым, што за прамінулы час штодзённае жыццё моцна змянілася, і патрэбныя новыя тэрміны для яго апісання.

Міністэрства занялося адборам новых іерогліфаў у 2005 годзе, калі было сабрана каля 45 тысяч новых знакаў, якія з'яўляліся ў кнігах, сеціве і СМІ. Рэдагаваннем першапачатковага спісу займаліся не толькі эксперты, але і інтэрнэт-карыстальнікі з дапамогай каментароў.

Напрыклад, адзін з новых сімвалаў – “утсу” (utsu) – азначае дэпрэсію і мае ў напісанні 29 рысак.

Тэрмін “кандзі” літаральна перакладаецца як “літары дынастыі Хань” і пазначае графічную сістэму сімвалаў, завезеных у Японію з Кітая прыкладна ў V стагоддзі н.э.

Чытайце таксама

360