З'явілася новая кніга Макса Шчура
2 снежня 2010
- Гэта першая дэбютная кніга прозы паэта Макса Шчура, таму, мне здаецца, гэта вельмі цікавая з'явы, таму што, безумоўна, гэта спроба новых пошукаў для гэтага аўтара.
У кнігу ўвайшлі як новыя празаічныя творы, так і тыя, што ўжо з'яўляліся ў некаторых беларускіх і замежных выданнях.
Першая прэзентацыя кнігі прозы Макса Шчура "Ліст, знойдзены на папялішчы" адбудзецца 4-га снежня, у пражскай кавярні Krásný Ztráty (Naprstková 10, Praha 1). Пачатак а 18-й гадзіне.