№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Латвіі выйшаў беларуска-латышскі і латышска-беларускі слоўнік

2 снежня 2010

У Латвіі выйшаў беларуска-латышскі і латышска-беларускі слоўнік
Мірдза Абала – доктар філалогіі, больш за 40 гадоў адпрацавала ў Інстытуце мовы і літаратуры Латвійскай акадэміі навук. Асаблівае месца ў яе даследаваннях займалі літаратурныя сувязі Латвіі і Беларусі. Сумесна з гісторыкам Д. Вікснэ ў 1977 годзе яна надрукавала манаграфію аб сувязях народаў Латвіі і Беларусі. Сумесна з беларускім літаратарам С. Панізнікам у 1984 годзе стварыла анталогію латышскай паэзіі на беларускай мове.

Мірдза Абала перакладала працы беларускіх аўтараў, доўгія гады складала латышска-беларускі і беларуска-латышскі слоўнік. Яна была сябрам Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў і старшынёй яе аддзялення ў Латвіі. У 2001 годзе аўтарка была ўзнагароджаная медалём імя Францыска Скарыны.

Слоўнік адрасаваны ўсім, хто вывучае беларускую і латышскую мовы. У яго ўваходзіць 40 тысячаў словаў, якія адлюстроўваюць традыцыйную тэрміналогію, грамадска-палітычную і навукова-папулярную лексіку, у невялікай ступені – навукова-тэхнічную тэрміналогію. У ім прадстаўленыя таксама некаторыя старыя словы, фалькларызмы і этнаграфізмы.

Падрыхтоўка рукапісных матэрыялаў Мірдзы Абалы да друку і рэдагавання была праведзеная ў Інстытуце мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Галоўны рэдактар выдання – кандыдат філалагічных навук Іван Лучыц-Федарэц.

Выданне выйшла пры фінансавай падтрымцы Рыжскай думы, ТАА «Ільгюціемс» і АТ “Ліепаяс Металургс”.
паводле chas-daily.com

Чытайце таксама

814