Абвясцілі лаўрэатаў прэміі Андрэя Белага
6 снежня 2010

У намінацыі “Проза” перамог Анатоль Гаўрылаў. Журы адзначыла яго кнігу “Берлинская флейта”. Лаўрэатам прэміі ў намінацыі “Паэзія” стаў Сяргей Стратаноўскі (“Оживление бубна”), у намінацыі “Гуманітарныя даследаванні” – Людміла Зубава (“Мовы сучаснай паэзіі”).
Прэмія за “Літаратурныя праекты” дасталася Сяргею Кудраўцаву і Яўгену Кальчужкіну. Спецыяльная прэмія за пераклад, у прыватнасці Ніцшэ і нямецкіх экспрэсіяністаў, прысуджаная Аляксею Пракоп'еву.
Прэмія Андрэя Белага – найстарэйшая расійская незалежная літаратурная ўзнагарода. Упершыню яна была ўручаная ў 1978 годзе. Прызавы фонд прэміі складаюць адзін рубель, яблык і бутэлька гарэлкі.