№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Прэмію Чукоўскага ўручылі Эдуадру Успенскаму

7 снежня 2010

Прэмію Чукоўскага ўручылі Эдуадру Успенскаму
Аўтара кніг пра Чабурашку і Дзядзьку Фёдара ўзнагародзілі з фармулёўкай “За выдатныя творчыя дасягненні ў айчыннай дзіцячай літаратуры”. Успенскаму ўручылі 200 тысяч расійскіх рублёў.

Прэмію “За развіццё наватарскіх традыцый Карнея Чукоўскага ў сучаснай айчыннай дзіцячай літаратуры” ўручылі паэту і перакладчыку Грыгорыю Кружкову. У намінацыі “За плённую дзейнасць, якая стымулюе цікавасць дзяцей да чытання, да айчыннай дзіцячай літаратуры” перамагла рэдактар дзіцячага часопіса “Кукумбер” Дзіна Крупская.

Прэмію чытацкіх сімпатый дзіцячае журы прысудзіла пісьменніку, аўтару кніг па педагогіцы Вадзіму Левіну, які спецыяльна прыляцеў па прыз з Нямеччыны. Усе лаўрэаты атрымалі па 180 тысяч рублёў.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

393