- Намінацыя “Малая проза”:
Ганна Гераскіна (Кіеў, Украіна) – “Я тебя не слышу”, апавяданне; - Намінацыя “Паэзія”:
Аляксей Афонін (Санкт-Пецярбург) – вершы са зборніка “Вода и время”; - Намінацыя “Драматургія”:
Марыя Зялінская (Растоў-на-Доне) – “Слышишь?”, п'еса; - Намінацыя “Эсэістыка”:
Таццяна Мазепін (Бранск) – “Путешествие в сторону рая. В Египет по земле”, эсэ.
Пераможцы па ўсіх намінацыях атрымліваюць ганаровы прыз “Птушка”, а таксама права заключыць з Міжнародным фондам “Пакаленне” выдавецкую дамову з эксклюзіўным ганарарам 90 тысяч расійскіх рублёў.
У журы прэміі гэтага сезону ўваходзілі Марк Разоўскі (старшыня), Павел Басінскі, Сяргей Круглоў, Мая Кучэрская, Аляксандр Церахаў.
Заснаваны ў 2010 годзе спецыяльны прыз па фантастыцы прысуджаны Анастасіі Цітарэнка (Кіеў, Украіна) за раман “Ржавые цветы”.