№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Назвалі лаўрэатаў расійскай “Чытацкай прэміі Імханэт”

15 снежня 2010

Назвалі лаўрэатаў расійскай “Чытацкай прэміі Імханэт”
Усяго ў галасаванні ўзялі ўдзел 20 366 чалавек з 37 350 зарэгістраваных. Агульны прэміяльны фонд склаў 1 408 578 рублёў, з іх 447 440 рублёў – сродкі чытачоў.

У намінацыі “Любімыя пісьменнікі” максімальная сума ўзнагароджання (100 852 рублі) была пералічаная Міхаілу Шышкіну – аўтару раманаў “Взятие Измаила”, “Венерин волос”, “Письмовник”, які ўжо праз месяц пасля старту прэміі выбіўся ў лідары галасавання. На другім месцы апынуўся Захар Прылепін, якога чытачы заахвоцілі сумай 78 тысяч 293 рублі. На трэцім – Юлія Латыніна, чыя прэмія склала 67 189 рублёў. Таксама ў дзясятцы апынуліся Ігар Куберскі, Дзіна Рубіна, Андрэй Волас, Лінор Гаралік, Барыс Стругацкі, Аляксей Іваноў і Ігар Сахноўскі.

У намінацыі “Любімыя журналісты” максімальную суму ўзнагароджання (210 790 рублёў) набраў вядомы блогер, аўтар гумарыстычнага рамана “Сантехник, его кот, жена и другие подробности” Слава СЭ (Вячаслаў Салдаценка). На другім месцы – Дзмітрый Быкаў, які атрымаў ад чытачоў 30 641 рубель, на трэцім – Ганна Нарынская – 24 820 рублёў. За імі ідуць Андрэй Архангельскі, Грыгорый Рэўзін, Аляксандр Архангельскі, Лёха Андрэеў, Барыс Барабанаў, Андрэй Калеснікаў і Грыгорый Дашэўскі.

Трыма лідарамі сярод “Намінантаў чытачоў” па суме ўзнагароджання сталі Мікалай Левашоў (46 394 рублёў), Наталля Талстая (5347 рублёў), Мацвей Ганапольскі (5303 рублі).

Арганізатары прэміі яшчэ на старце адзначалі, што спадзяюцца паспрыяць распаўсюджанню практыкі патранажных плацяжоў сярод расійскай аўдыторыі. Падводзячы вынікі, яны звярнулі ўвагу на тое, што 32% удзельнікаў прагаласавалі за намінантаў сваімі грашыма, у той час як падчас падобных эксперыментаў па постаплаце на Захадзе асабістыя сродкі ўкладваюць каля 20-25%. Прэмія тым самым адбылася, хаця колькасць галасоў і прэміяльныя сумы маглі быць вышэйшымі. Асноўнымі перашкодамі для ўдзелу ў ініцыятыве сталі нязручныя сістэмы інтэрнэт-плацяжоў і недавер да пачынання.
паводле pro-books.ru

Чытайце таксама

286