№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

З кнігаў Марка Твэна “выкінулі” некарэктныя словы

5 студзеня 2011

З кнігаў Марка Твэна “выкінулі” некарэктныя словы
Ліквідацыяй "крыўдных" словаў займаецца спецыяліст па творчасці Твэна Алан Грыбен, які цяпер рыхтуе да публікацыі збор твораў пісьменніка. 69-гадовы Грыбен паведаміў, што ў "Прыгодах Гекльберы Фіна" некарэктныя словы ўжываюцца 219 разоў, а ў кнізе пра Тома Соера – чатыры разы.

Кнігі з папраўкамі колькасцю 7500 экзэмпляраў плануе выпусціць выдавецтва NewSouth Books (штат Алабама) у лютым 2011 году. Паведамляецца, што Грыбен атрымаў мноства электронных лістоў з абвінавачаннямі ў апаганьванні раманаў Твэна. Аднак, па словах Грыбена, ён даўно ўжо замяняе "крыўдныя" словы ў кнізе на больш нейтральныя падчас публічных чытанняў і пераконваецца, што публіка слухае яго з большай ахвотай.

Па словах крытыкаў ініцыятывы Грыбена, мова, якую выкарыстаў Твэн, адлюстроўвае гісторыю Амерыкі, таму замена якіх-небудзь словаў немэтазгодная. Замест зменаў выдаўцы прапануюць забяспечваць кнігі пашыранымі гістарычнымі даведкамі. Так, на 2011 год запланаванае выданне "Прыгодаў Гекльберы Фіна" са спецыяльнымі тлумачэннямі, чаму ў кнізе выкарыстаныя тыя ці іншыя словы, характэрныя для эпохі, пра якую ідзе гаворка.

Кніга "Прыгоды Гекльберы Фіна" не ўпершыню спазнае пераслед. У 1957 годзе раман быў выключаны са спісу для абавязковага чытання ў малодшай і сярэдняй школах Нью-Ёрка. У 1998 годзе бацькі аднаго з вучняў у штаце Арызона падалі на школу ў суд за тое, што кніга "Прыгоды Гекльберы Фіна" ўваходзіла ў абавязковую праграму. Справа дайшла да федэральнага суду, аднак бацькі вучня прайгралі.

"Прыгоды Гекльберы Фіна", апублікаваныя ў 1885 годзе, – чацвертая ў спісе кніг, якія найбольш часта забараняюць у амерыканскіх школах.

Чытайце таксама

414