№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Амерыканскі навуковец знайшоў рукапіс верша Лоркі

12 студзеня 2011

Амерыканскі навуковец знайшоў рукапіс верша Лоркі
Знойдзены верш пад назвай "Нью-Ёрк (апісанне і абвінавачанне)" (Oficina y denuncia) – адзін з цэнтральных у зборніку "Паэт у Нью-Ёрку", апублікаваным у 1940 годзе. Гэты зборнік складаецца з вершаў, напісаных у 1929–1930 гг., калі Лорка быў у ЗША, і лічыцца адным з найлепшых узораў творчасці паэта.

Морэр зрабіў сваю знаходку падчас працы над кнігай пра жыццё Лоркі ў ЗША і на Кубе. Паводле яго словаў, гэта незвычайная і выбітная знаходка, бо гэты рукапіс не згадваецца ні ў адной з працаў, прысвечаных творчасці Лоркі.

Зборнік "Паэт у Нью-Ёрку" быў выдадзены праз чатыры гады пасля смерці Лоркі гішпанскім пісьменнікам Хасэ Бергамінам, якому паэт перадаў рукапісы і друкаваныя лісты з вершамі. Пасля смерці Бергаміна месцазнаходжанне самога рукапісу заставалася невядомым да 1999 году, калі яго знайшлі ў адным з прыватных архіваў.

У 2003 годзе рукапіс набыў Фонд Федэрыка Гарсіі Лоркі. На яго аснове, а таксама на аснове іншых рукапісаў паэта Фонд мае намер выдаць поўны збор яго твораў.

Чытайце таксама

504