№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Расійскі часопіс “Знамя” раздаў свае прэміі

17 студзеня 2011

Расійскі часопіс “Знамя” раздаў свае прэміі
Прэмія прызначаная для аўтараў твораў, апублікаваных у мінулым годзе на старонках часопіса. Яна прысуджаецца ў некалькіх намінацыях, у прыватнасці за найлепшы раман, верш, публіцыстыку і крытыку.

Лаўрэаты прэміі часопіса “Знамя” за 2010 год:

  • Максім Амелін за цыклы вершаў “Простыми словами” (№ 7), “Проникновенный свет” (№ 12);
  • Стэфана Гардзонія за артыкул “Страницы из потерянной тетради в клетку” (№ 1) – прэмія “Глобус”, прызначаная УДБЗЛ імя Рудаміна;
  • Цімур Кібіраў за раман “Лада, или Радость. Хроника верной и счастливой любви” (№ 6) – прэмія, прызначаная Радай па замежнай і абароннай палітыцы;
  • Леў Аборын за артыкул “О Григории Бакланове” (№ 5);
  • Герман Садулаеў за раман “Шалинский рейд” (№ № 1-2);
  • Сяргей Самсонаў за аповесць “Зараза” (№ 4) – прэмія «Дэбют у “Знамени”, прызначаная Фондам сацыяльна-эканамічных і інтэлектуальных праграмаў;
  • Вольга Слаўнікава за раман “Легкая голова” (№ № 9-10).


Ордэнамі “Знамени” за пастаяннае і плённае супрацоўніцтва з часопісам узнагароджаныя Анатоль Курчаткін і Міхаіл Шышкін.
паводле openspace.ru

Чытайце таксама

438