
Павіншаваць незабыўнага майстра гратэску і готыкі, аматара катоў і крумкачоў, знаўцы муміяў і мерцвякоў, прыйдуць яго перакладчыкі на беларускую Лявон Баршчэўскі, Андрэй Хадановіч, Марыя Мартысевіч, Ганна Янкута, Кацярына Маціеўская, Віталь Рыжкоў, Юля Цімафеева, а таксама голас Аляксея Арцёмава і, можа быць, дух самога Эдгара По.
Пачатак святкавання: 19.00.
Адрас кнігарні "ЛогвінаЎ": Мінск, пр. Незалежнасці, 37А.