№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У шатландскім замку знайшлі ліст Роберта Бэрнса

25 студзеня 2011

У шатландскім замку знайшлі ліст Роберта Бэрнса
Ліст захоўваўся ў кнізе, якая належала Джэймсу Інэс-Керу, шостаму герцагу Роксбургскаму. Па словах цяперашняга герцага Роксбургскага Гі Інэса-Кера, як менавіта ліст трапіў да яго продка, невядома. Аднак, на яго думку, Джэймс Інэс-Кер калекцыянаваў такія прадметы, бо ў той жа кнізе быў знойдзены ліст Чарлза Дыкенса.

Ліст змяшчае адну з першых версій верша On Seeing A Wounded Hare, і ў тэксце Бэрнс просіць Грэгары прачытаць гэты верш і ўнесці праўкі. Спецыялісты па творчасці Бэрнса ўжо назвалі знаходку "адметнай".

"Неапублікаваныя лісты Роберта Бэрнса знаходзяць вельмі рэдка. Гэты ліст удвая цікавы тым, што па ім можна прасачыць не толькі эвалюцыю яго верша, але і стасункі двух выдатных прадстаўнікоў літаратуры і навукі эпохі Асветніцтва", - заявіў галоўны рэдактар "Энцыклапедыі Бэрнса" Дэвід Пэрд’ю.

Знойдзены ліст выставяць для агляду публікі ў 2011 годзе, калі замак Флорс адкрыецца для наведвання.

Чытайце таксама

315