ВВС экранізуе няскончаны раман Дыкенса
27 студзеня 2011
Дыкенс напісаў кнігу на дзве траціны – акурат да знікнення Друда пры загадкавых абставінах – і памёр ад удару. Пісаць заканчэнне рамана даверанае Гвінэт Х’юз, якая ўжо працавала з ВВС. Задума гэтага заканчэння пакуль не афішуецца, але асноўныя стаўкі робяцца на Джона Джаспера, курыльшчыка опіюму і царкоўнага хормайстра. У любым выпадку, у больш ранніх экранізацыях рамана, улучаючы нямыя фільмы 1909 і 1914 гадоў, менавіта Джаспер быў забойцам свайго пляменніка.
“Таямніца Эдвіна Друда” – толькі адзін з фільмаў кінацыклу экранізацыяў твораў Дыкенса, які ВВС запускае ў межах свайго Году кнігі напярэдадні двухсотгоддзя з дня нараджэння пісьменніка.