№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Звышзніжкі ад кнігарні "логвінаЎ”

11 лютага 2011

Звышзніжкі ад кнігарні
Прывядзем просты прыклад:

Адзін важкі том кнігі Сяргея Шапрана "Васіль Быкаў. Гісторыя жыцця ў дакументах..." каштавацьме ўсяго 6 тыс. Раман Курта Вонэгута Бойня №5 – 3 тыс. Кніга Рыгора Барадуліна "Навошта" – 3500. Гэта па "Бацькаўшчыне". А вось кошты на "Логвінава": раман Мікаэля Ніемі “Папулярная музыка з Вітулы – 7500. Зборнік "Святая праўда ды іншыя казкі" – 5000. Раман Вольгі Такарчук "Правек ды іншыя часы" – 7500. Кніга Вольгі Бабковай "...І цуды, і страхі" – 4680. Прыходзьце раней, а то пазней будзе позна!

Чытайце таксама

348