№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Рыхтуецца да публікацыі самы поўны збор твораў Роберта Бэрнса

23 лютага 2011

Рыхтуецца да публікацыі самы поўны збор твораў Роберта Бэрнса
Поўны збор твораў будзе ўключаць дванаццаць тамоў. На сённяшні дзень гэта найбольш поўная анталогія творчасці шатландскага барда. Цэнтр вывучэння спадчыны Бэрнса ва ўніверсітэце Глазга будзе займацца выданнем першых шасці тамоў найбліжэйшыя восем гадоў. Цягам наступнага дзесяцігоддзя з'явіцца яшчэ шэсць тамоў. Проза, паэзія, песні, лісты і нататкі – усё знойдзе сваё месца ў гэтай анталогіі, якую падрыхтуе калектыў на чале з прызнаным экспертам у галіне творчасці Бэрнса, прафесарам Джэры Карутэрсам. “Наш праект дазволіць Бэрнсу заняць належнае месца ў плеядзе самых яркіх паэтаў-рамантыкаў”, – пракаментаваў Карутэрс.

Аўтары праекту разлічваюць, што першы том выйдзе ўжо ў канцы наступнага году. Кантракт на публікацыю збору твораў заключаны з сусветна вядомым выдавецтвам Oxford University Press.
паводле novostiliteratury.ru

Чытайце таксама

347