50 "Дзеясловаў" беларускай літаратуры
23 лютага 2011
Рубрыку “Дэбют” у часопісе прадстаўляюць паэзія Віктара Сямашкі і Змітрака Кузменкі, а таксама “амаль казка” Марылі Паўлоўскай.
З перакладной літаратуры нумар змяшчае апавяданне “Разалія едзе паміраць” аўстрыйска-нямецкага пісьменніка Даніэля Кельмана (пер. Веранікі Дзядок), а таксама падборку грузінскай паэзіі, пераствораную па-беларуску Андрэем Хадановічам.
Казку-фарс “Кардыяграма: гісторыя адной нязгоды” друкуе Вольга Гапеева ў рубрыцы “Тэатр”. “Дзеяслоўны” нон-фікш нумару – успаміны Сяргея Законнікава, даследаванне аповесці Міхася Стральцова “Конь гуляў на волі” ад Ціхана Чарнякевіча, адкрыццё невядомых твораў паэта Алеся Емяльянава яго цёзкам, пісьменніцкія бласлаўленні Уладзіміра Караткевіча, сабраныя Сяргеем Шапранам, гістарычнае эсэ Анатоля Грыцкевіча пра вайну 1612 году ў Расіі, згадкі Юрыя Станкевіча пра Акіру Курасаву.
Крытыкамі ў нумары выступаюць Маргарыта Аляшкевіч з даследаваннем постмадэрнізму ў беларускай літаратуры і Марыя Мартысевіч з рэцэнзіяй на кнігу Валерыя Гапеева “Урокі першага кахання”.
Цалкам за зместам 50-га “Дзеяслова” можна пазнаёміцца ў блогу Анатоля Івашчанкі.