Асаблівай папулярнасцю “Пра што думаюць усе мужчыны, акрамя сэксу” карыстаецца ў студэнтаў, бо кнігу зручна выкарыстоўваць у якасці нататніка для запісу лекцый. “Я падараваў кніжку свайму прыяцелю, каб пажартаваць з яго, а ён пачаў выкарыстоўваць яе як сшытак. Здаецца, цяпер такая кніжка ёсць ва ўсіх студэнтаў”, – расказаў навучэнец Нотынгемскага ўніверсітэта.
Па словах аўтара “твора”, выпуску кнігі папярэднічалі некалькі гадоў аналітычнай працы. Сімаў заявіў, што вынікам яго працы стала выснова пра тое, што мужчыны наогул ні пра што не думаюць, акрамя сэксу. Здагадаўшыся пра гэта, “пісьменнік” вырашыў падзяліцца сваім адкрыццём з чытачамі. Так яму прыйшла ў галаву ідэя выпусціць кнігу без тэксту.
Набыць студэнцкі хіт можна ў інтэрнэт-краме Amazon за 4 фунты 69 пенсаў.