№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Пісьменнік з Нью-Ёрка апублікаваў раман на ліхтарах

11 сакавіка 2011

Пісьменнік з Нью-Ёрка апублікаваў раман на ліхтарах
Кожная старонка рамана змяшчае ўказанне на тое, дзе можна знайсці наступную. Журналістам The New York Post удалося знайсці сёмую і восьмую старонкі, але першыя шэсць яны знайсці не змаглі. Пра літаратурныя вартасці твора, такім чынам, меркаваць складана, зразумела толькі, што галоўны герой (ці гераіня) застаўся з немаўлём на руках.

Мясцовыя жыхары па-рознаму паставіліся да таго, што нехта выкарыстаў ліхтарныя слупы для публікацыі свайго рамана. "Цярпець не магу, калі людзі расклейваюць абы-дзе што захочуць. Калі ёсць інтэрнэт, навошта гэта трэба?" – заявіў гаспадар мясцовай піцэрыі. Бармэн аднаго з манхэтэнскіх бараў, наадварот, вітаў гэта: "Мне падабаецца інтэрактыўнае мастацтва ў любым выглядзе. Я думаю, што гэта крута".

Як адзначае брытанская газета, нешта падобнае ў 2010 годзе арганізавалі піяршчыкі рэпера Jay-Z. У рамках прома-кампаніі, якая суправаджала выхад яго мемуараў, усе 320 старонак кнігі былі схаваныя па ўсім Нью-Ёрку, і тым, хто іх знаходзіў, уручаліся квіткі на канцэрт рэпера.

Чытайце таксама

329